21 чэрвеня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” ўдзельнікі клуба “Чароўная карусель” адправіліся ў цікавае падарожжа.
Дзецям пашанцавала пабываць у цікавай краіне музыкі, зрабіць экскурс у гісторыю ўзнікнення беларускіх народных інструментаў, такіх як жалейка, цымбалы, бубен, дуда, гармонік. Даведацца, на якіх яшчэ музычных інструментах ігралі раней і ці можна сёння сустрэць гэтыя інструменты, пачуць іх гучанне.
Музычная культура нашага народа багатая, цікавая і заслугоўвае вывучэння і паважлівых адносін, няспынных пошукаў.