Гродзенская зямля падарыла свету шмат знакамітых і таленавітых людзей. Да іх ліку адносіцца і выдатны дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, дзень нараджэння якога прыходзіцца на 14 лютага. Сёлета Уладзіміру Іванавічу споўнілася 67 гадоў.

З нагоды гэтай даты ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на літаратурна-мастацкую пляцоўку “Скарбы нашай Радзімы” завіталі ўдзельнікі клуба “Калейдаскоп”.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з разнастайнай тэматычна-жанравай творчасцю пісьменніка і зачытала ўрыўкі з некаторых твораў. Асаблівую ўвагу прыцягнула кніга “Рэха турынага рога”, непасрэдна звязаная з дамашнім заданнем, якое школьнікі атрымалі раней. Дзеці з задавальненнем дэманстрыравалі выкананыя работы: малюнкі звяроў і птушак, якія калісьці жылі на Беларусі і не захаваліся да нашага часу. Тыя, хто зрабіў гэта дакладней, атрымалі памятные медалі і салодкія пачастункі.

У канцы мерапрыемства ўдзельнікаў клуба чакала гульнёвая праграма з цікавымі пытаннямі і конкурсамі: “Дзяжурная літара”, “Знайдзі памылку ў назве твора”, “Пытанні для выдатнікаў” і інш.