18 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” былі арганізаваны беларускія пасядзелкі “Хата ўцехамі багата”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў тое далёкае мінулае, калі доўгімі зімовымі вечарамі моладзь збіралася на пасядзелкі ў хаце самых гасцінных гаспадароў.
Само мерапрыемства было падзелена на некалькі этапаў. Першы этап – “Гістарычныя звесткі”. Дзеці даведаліся, што азначае слова “ўцеха”, што такое “пасядзелкі”, і як яны праходзілі. Другім этапам былі “Забаўлянкі” – вучні разгадвалі беларускія народныя загадкі, узгадалі самыя цікавыя лічылкі і скорагаворкі, гулялі ў народныя гульні “Маша”, “Ручаёк”, “Давайце прывітаемся”. Трэці этап – “Пажаданні”. З дапамогай “клубочка пажаданняў” хлопчыкі і дзяўчынкі жадалі адзін аднаму шмат добрага і прыемнага.