З нагоды Тыдня беларускай мовы для вучняў першага курса Ваўкавыскага каледжа УА “ГрДУ імя Янкі Купалы” 21 верасня ў філіяле “Раённая дзяцячая бібліятэка” прайшла фальклорная гадзіна “Гучы, родная мова”.

   

   Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца – БЕЛАРУСКАЯ МОВА. Жывая і непаўторная, “з легендаў і казак”, сатканая з вобразаў і спеваў. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.Такімі словамі пачалося мерапрыемства.

   Падчас мерапрыемства ў святочнай, аформленай у беларускім стылі, зале дзяцей гасцінна сустрэла бібліятэкар Цішкоўская Аляксандра, якая, павітаўшы гасцей, прапанавала паслухаць вершы на роднай мове, а затым спытала ў чытачоў: “Якая мова з’яўляецца для нас роднай і чаму?” Хлопцы і дзяўчаты з гонарам адказалі на гэта пытанне – БЕЛАРУСКАЯ!

   Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым чытачам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускага народа, скласці сістэму каштоўнасцей, у якой родная беларуская мова будзе займаць пачэснае месца.