Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.
3 верасня ў філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка”, да Дня беларускага пісьменства і друку, адбылася гутарка-прысвячэнне «Мова родная, сябруй са мной». Удзельнікі праслухалі гісторыю станаўлення нашай мовы, пагарталі каляровыя старонкі вядомага часопіса «Вяселка» і пазнаёміліся з цікавымі артыкуламі і творамі сучасных аўтараў.
З захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, задачкі, шарады, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, высвятлялі, хто хучэй прагаворыць скарагаворку.
На працягу дня дзейнічала кніжная выстава “Вялікі кніжны шлях”.