Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. У гэты дзень аддаюць даніну роднай мове, культурнай спадчыне Рэспублікі.

2 верасня, бібліятэкар філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка”, для сваіх наведвальнікаў падрыхтавала мерапрыемства “Ад глінянай таблічкі да электроннай старонкі”.  

 Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання. Дзеці маглі бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Дня пісьменства ў нашай краіне. З задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Перакладчыкі” і “Ад прыказкі да прымаўкі”, на якім нашым удзельнікам было прапанавана пазнаёміцца з багаццем беларускіх прымавак і прыказак пасродкам кніг, а таксама ўспомніць свае любімыя народныя выказванні на роднай мове.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдельнікаў з біяграфіяй вялікага грамадскага дзеяча Францыска Скарыны, беларускага і усходнеславянскага першадрукара, асветніка-гуманіста, пісьменніка, прадпрымальніка, вучонага-медыка, перакладчыка.

Дзеці даведаліся, якія былі першыя кнігі і як яны мяняліся на працягу многіх гадоў, бліжэй пазнаёміліся з выдатнымі беларускімі асветнікамі.