Праз усё жыццё чалавек праносіць любоў да кутка, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе жылі яго продкі і дзе жыве ён сам. Гэта пачуццё трэба падтрымліваць і развіваць. І каб яшчэ раз успомніць, хто мы, адкуль родам, запазычыць веды аб нашым краі, бібліятэкар філіяла "Субацкая сельская бібліятэка" правяла інфармацыйна-пазнавальную гадзіну пад назвай "Часоў былых і новых повязь".

Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Чытайце, пазнавайце, ганарыцеся сваім краем!”. Бібліятэкар Ілона Мікалаеўна прапанавала дзецям літаратуру з кніжнай выставы "Жывуць традыцыі – квітнее зямля", якая знаёміць з гісторыяй роднага краю, яго прыгажосцю, культурай, а таксама расказвае пра людзей, якія праславілі сваю малую Радзіму.

Мерапрыемства не толькі пашырыла веды аб гістарычным мінулым нашай краіны, але і спрыяла фарміраванню патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы. Кожны прысутны яшчэ раз адзначыў для сябе, што ў нас ёсць галоўнае – мірная, прыгожая, незалежная краіна. Ёсць традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына. Ёсць гераічная гісторыя, якой мы павінны ганарыцца.