Янка Купала сапраўдны класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
З нагоды юбілея класіка Ваўкавыская раённая бібліятэка запусціла чэлендж #ЧытаемКупалу, да якога 27 ліпеня далучыліся чытачы бібліёбуса па маршруту №5 “Волковыск - Новое Село – Ендриховцы – Вехотница - Шовки”. Жыхары вёсак акунуліся ў атмасферу лірыкі і выразна прачыталі верш Янкі Купалы “Поле”.
Імкліва бягуць гады…але б колькі часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці нашай Янка Купала – выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Любіце і шануйце родную мову і Бацькаўшчыну.