Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне.
16 ліпеня з нагоды 140-годдзя класікаў у філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Чароўная карусель” была праведзена віктарына “Знакавыя постаці Беларусі”. Юныя чытачы прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці нацыянальных паэтаў Беларусі і даведаліся пра цікавыя факты з іх жыцця і творчасці.
Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы класікаў. Паэтычныя радкі дапамаглі раскрыць асобы паэтаў яшчэ больш выразна. Цікавасць выклікала кніжная выстава “Янка Купала і Якуб Колас – сімвал і гонар нацыі”.