Янка Купала – непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць. У яго немагчыма вызначыць галоўны твор жыцця. Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Літаратурная спадчына паэта засведчана асабіста перажытымі хваляваннямі, выклікана асабістымі абставінамі. Кожны твор Янкі Купалы – споведзь, дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях песняра.
8 ліпеня ў філіяле “Падароская сельская бібліятэка” адбылося знаёмства з творамі паэта “З Купалам у сэрцы мы жывем”.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, з яго творамі. Дзеці чыталі вершы Янкі Купалы: “Хлопчык і лётчык” – Кісялёва Вікторыя, “Алеся” – Мілько Дар’я, “Юрачка” – Мілько Святлана, “Мужык” – Кісялёва Ганна, а таксама пазнаёміліся з іншымі творамі пісьменніка.