Кожны год, 3 ліпеня, мы адзначаем вельмі значнае для нашай краіны свята – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.

Напярэдадні свята ў раённай бібліятэцы для дзяцей прышкольнага лагера СШ №8 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” (у рамках праекта “Помнить,чтобы жить”).

Падчас мерапрыемства ішла размова пра тое, як важна шанаваць незалежнасць краіны, якую з такой вялікай цяжкасцю адстаялі нашы продкі. Дакументальныя кадры ваеннай кінахронікі, відэаролік пра дзіцячы канцлагер “Чырвоны Бераг” узрушылі усіх прысутных! Многія з іх упершыню пачулі словы «фашыст», «здраднік», «паліцай», “Чырвоны Бераг”, «Хатынь», «Трасцянец», «Брэсцкая крэпасць»... Для хлопчыкаў і дзяўчынак быў праведзены агляд кніг на гэтую тэму. Успаміналі імёны юных герояў-беларусаў, якія загінулі, абараняючы Радзіму нароўні з бацькамі, праслухалі урывак з паэмы “Реквием” Р. Раждзественскага, паэму “Баллада о матери” В. Кіеўскай у выкананні бібліятэкара І.В. Кароль. Прагучалі музычныя кампазіцыі: “Верните память”, “Священная война”, “Молитва”, “Дети войны”, а ў заключэнне паглядзелі кліп У. Ескіна “Должны смеяться дети”.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб усіх загінуўшых у гады ВАВ.

Пасля, усе разам, зрабілі выснову, як важна жыць у міры і згодзе адзін з адным і з усімі народамі свету. Дзеці ў адзін голас паабяцалі быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.