2022 год ў Беларусі праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа Я.Купалы і Я.Коласа. З гэтай нагоды ў філіяле “Мацвееўская сельская бібілятэка”  прайшла паэтычная гадзіна.

       У рамках мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “На кожнай старонцы – іх гонар і песня”. Выстава змяшчае творы пісьменнікаў, літаратурныя артыкулы. Творы пісьменнікаў – гэта песні пра родны край, пра адвечную прыгажосць яго чароўных мясцін, пра сакавітыя беларускія краявіды, пра непаўторны водар і сапраўдную гармонію.

        Удзельнікам клуба было прапанавана ўспомніць жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, нагадаць некаторыя творы, зачытаць любімыя старонкі. Змястоўна і цікава прайшло мерапрыемства.