Зямля Беларусі, зялёныя долы!
З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі думы Купала і Колас.
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас
З тваёю журбою і ўцехай тваёй.
                      Пятрусь Броўка

         Гэтымі цудоўнымі радкамі з верша Пятруся Броўкі аб Беларусі і яе вялікіх сынах Я. Коласе і Я. Купалу 8 чэрвеня пачалася ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” слайд-вечарына “Песняры зямлі беларускай”.

         Дзеці з прышкольнага лагера з дапамогай прэзентацыі наведалі партрэтную галерэю пісьменнікаў, якім у гэтым годдзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння. Падрабязна пазнаёміліся з іх жыццёвым і творчым шляхам, праслухалі песні, напісаныя на вершы пісьменнікаў.

         Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў слайд-вечарыны з выданнямі Я. Коласа і Я. Купалы з фонда бібліятэкі і прапанавала правесці гучнае чытанне твораў.

         Мерапрыемства атрымалася святочным і пазнавальным.