11 мая 2022 года споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай, пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З імем Раісы Баравіковай звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця. Вершы і паэмы пісьменніцы надзвычай эмацыйныя, напоўненыя экспрэсіяй і вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Прапануем відэападарожжа па творчасці паэтэсы.