27 красавіка бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” ў рамках Года гістарычнай памяці запрасіла вучняў 1 класа ДУА “Вярэйкаўская сярэдняя школа” на гістарычны віраж “Зямля з блакітнымі вачамі”.

Дзеці дзяліліся ведамі аб знакамітых людзях Беларусі, успаміналі беларускія народныя казкі, прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, называлі стравы з бульбы і весела яе “капалі”. А каб зварыць гарохавую кашу, удзельнікам прыйшлося аддзяліць гарох ад фасолі, справа была адказная і патрабавала ўвагі і спрыту.

Затым пагаварылі аб прыгажосці беларускіх краявідаў і адказалі на пытанні экавіктарыны.