Адзначаць Вялікдзень прынята практычна ў кожнай сям'і. Бо гэтае светлае вясновае свята мае вельмі старажытныя карані і дзякуючы свайму асабліваму антуражу ідэальна падыходзіць для таго, каб пазнаёміць дзяцей з асновамі духоўнай культуры. Таму супрацоўнікі філіяла “Вярэйкаўскі Дом культуры” 21 красавіка ў рамках Года гістарычнай памяці і напярэдадні свята падрыхтавалі фальклорную праграму “Вялікодныя забавы”. Актыўны ўдзел у яе правядзенні прыняла і бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка”.

Звычайна Вялікдзень для дзяцей – гэта смачныя пірагі, фарбаваныя яйкі і радасныя забавы. Удзельнікі сустрэчы пераканаліся ў гэтым разгадваючы загадкі, упрыгожваючы яйкі. Весела было на “Аўкцыёне страў з яек”, дзеці адчулі сябе сапраўднымі “паляўнічымі” ў аднаіменным конкурсе, а як цяжка было вылучыць “мацака” ў гульні “Біткі”, няпроста і крашанае яйка раскруціць.

Фальклорная праграма атрымалася вельмі змястоўнай, удзельнікі не толькі даведаліся аб народных традыцыях гэтага свята, але і падзяліліся сваімі сямейнымі звычаямі.