Дзень прафесійных ведаў “PRO-движение книги и чтения среди молодёжи в виртуальном пространстве” адбыўся 20 красавіка на базе раённай бібліятэкі.

Адкрыла прафесійны дзень намеснік дырэктара Шапель Н.С., якой быў праведзены аналіз прамежкавых вынікаў работы бібліятэк.

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. нагадала аб крэатыўных формах прасоўвання чытання ў моладзевым асяроддзі.

Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. азнаёміла прысутных з інфармацыяй, якая датычылася стварэння сацыяльных сетак у падтрымку кнігі і чытання.

Аб віртуальных праектах, створаных супрацоўнікамі філіяла “Гарадская бібліятэка №46”: «За здоровьем – в библиотеку», «Книги, которыми мы восхищаемся», падрабязна расказала загадчык філіяла Бортнік Н.Л.

Падчас сустрэчы прысутныя актыўна дзяліліся вопытам работы ў дадзеным напрамку. Прафесійны дзень ведаў скончыўся падвядзеннем вынікаў.