Да Года гістарычнай памяці 14 красавіка ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “Тут прапісана сэрца маё”. Прадстаўлены да прагляду відэаролік пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з гісторыяй нашай мясцовасці: з яе легендамі і паданнямі, з цяжкасцямі пры стварэнні калгаса і аднаўленні яго пасля Вялікай Айчыннай вайны, з успамінамі ветэранаў і подзвігам Пятрова Ф.Ф., які загінуў у баі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На фотаздымках дзеці шукалі адрозненні паміж сучасным і мінулым выглядам знаёмых ім будынкаў роднай вёскі, складалі пазлы, адказвалі на пытанні віктарыны і фантазіравалі на тэму “Якой я бачу вёску ў будучым”.
На працягу мерапрыемства гучалі вершы аб родным краі мясцовага пісьменніка Віктара Курловіча.