7 красавіка ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на прафілактычную пляцоўку “Наперад па дарозе Здароўя”, прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя,  былі запрошаны вучні 3 “А” класа СШ №7.

Разам з бібліятэкарам і Святланай Анатольеўнай Лазарэнка, псіхолагам аддзела грамадскага здароўя ДУ “Ваўкавыскі занальны ЦГЭ”, паразмаўлялі аб асновах здаровага ладу жыцця.

Падчас сустрэчы дзеці разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах.

Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў закладкі, якія змяшчаюць карысную інфармацыю наконт вітамінаў, захавання зроку і простых правілаў здаровага харчавання.