“Спявай, танцуй, мой родны край”, пад такой назвай 27 лютага да рэспубліканскага рэферэндуму ў Вярэйкаўскім Доме культуры была падрыхтавана канцэртная праграма ў якой прыняла ўдзел і бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка”.

Артысты сваімі песнямі і танцамі ўслаўлялі прыгажосць, непаўторнасць і незалежнасць нашай краіны, гучалі словы падзякі за мірнае неба і магчымасць для кожнага беларуса здзяйсняць свае мары. Кранулі гледачоў і вершы мясцовага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Курловіча, якія ён прачытаў сам.