21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду.
Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
24 лютага бібліятэкарам філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка” для выхаванцаў ДУА «Шылавіцкі яслі-сад” быў праведзены бібліятэчны ўрок “Мова родная, сябруй са мной”. Бібліятэкар паведала гісторыю ўзнікнення гэтага дня, чаму для святкавання быў абраны менавіта гэты дзень, прапанавала цікавыя апавяданні, вершы, казкі пра нашу родную зямлю, пра ўсё тое што з’яўляецца нашай спадчынай.
Маленькія ўдзельнікі з цікавасцю адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі слоў з рускай на беларускую мову.
Бібліятэкар прачытала дзецям беларускую народную казку “Лісіца – хітрыца”.