Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адныя з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
22 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” для вучняў 4 “Г” класа СШ№7 прайшоў урок роднай мовы “Слова роднае – вечнасці шлях”.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, чаму для святкавання Міжнароднага дня роднай мовы быў абраны менавіта гэты дзень – 21 лютага, абмяркоўвалі, што мы павінны рабіць для таго, каб лепш разумець нашу родную мову, якая паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі.
У другой частцы мерапрыемства дзеці выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі “Кот у мяшку”, правільна складвалі ўстойлівыя выразы “Крылатая паштоўка”, на хуткасць прагаворвалі скорагаворкі, выпраўлялі памылкі ў “Школьным дыктанце”, падбіралі словы з процілеглым значэннем “Наадварот” і разгадвалі красворд.