«Плыве ў блакiце белы бусел,
I луг квяцiсты, як абрус.
А мы з табою – беларусы.
Радзiма наша – Беларусь!»
С. Сокалаў-Воюш
Беларусь…Як шмат значыць гэтае слова для нас. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, дзе нарадзіўуся, і мілагучная мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў… Усё гэта і шмат чаго іншага – “Беларусь мая сінявокая”.
19 лютага ў Ваўкавыскай раеннай бібліятэцы прайшло відэавандраванне “Люблю мой край, старонку гэту”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі і традыцый, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Вучні здзейснілі незвычайнае, віртуальнае падарожжа па розных старонках культуры і гісторыі Беларусі.
Дзеці з захапленнем расказвалі вершы, разгадвалі загадкі-жарты, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне пра Беларусь і конкурсах “Перакладчык” і “Рассыпаныя прыказкі”.
Сустрэча атрымалася добразычлівай і пазітыўнай.