21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 17 лютага бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” завітала да вучняў 6 класа сярэдняй школы з гульнёй-віктарынай “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла…”.

На мерапрыемстве да беларускасці дакрануўся кожны. Дзеці чыталі вершы і скарагаворкі на беларускай мове, падбіралі да рада слоў слова, якое іх аб’ядноўвае, адгадвалі загадкі, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і словаведаў, выпраўлялі памылкі і паказалі акцёрскае майстэрства ў пантаміме. Таксама яны складалі прыказкі і прымаўкі па-беларуску, разгадалі крыжаванку, падзяліліся ведамі беларускага фальклору.

Я спадзяюся, што гульня-віктарына дапамагла дзецям зразумець наколькі наша беларуская мова прыгожая і мілагучная.