Вучні групы падоўжанага дня Вярэйкаўскай СШ мелі магчымаць 27 студзеня прыняць удзел у літаратурным ваяжы “Лепшых кніг гартаем старонкі”, які быў арганізаваны ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка”.

Урыўкі з казак Таццяны Дамаронак і Алеся Бадака дзеці чыталі з задавальненнем, актыўна ўключаліся ў разгадванне загадак Міхася Пазнякова, суперажывалі героям кнігі Вольгі Нікольскай. Удзельнікі літаратурнага ваяжа вандравалі разам з героямі кніг Сяргея Клімовіча з серыі “Тайна кватэры №8”, адкрываючы для сябе чароўны свет нязведаных мясцін.

Знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей, не пакінула абыякавым ні воднага ўдзельніка мерапрыемства.