22 снежня бібліятэкар Падароскай сельскай бібліятэкі правяла літататурна-музычную гадзіну “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”, якая была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча з вучнямі сярэдніх класаў ДУА «Падароскі дз/сад - СШ».

Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, узнавілі веды пра раней вывучаныя творы паэта, перакладчыка, літаратурнага крытыка – Максіма Багдановіча.

Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі творы класіка беларускай літаратуры, а таксама пазнаёміліся з асноўнымі старонкамі біяграфіі паэта, праслухалі песні, напісаныя на вершы М. Багдановіча.