Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 16 снежня была арганізавана школа прафесійнага майстэрства “Аналіз дзейнасці бібліятэк раёна: ад рэалізаваных планаў да новых ідэй”. Дырэктар Лешчык Н.Г., адкрыла чарговае пасяджэнне прафшколы і асветліла станоўчыя напрацоўкі, недахопы ў працы бібліятэкараў і планы на перспектыву.

Намеснік дырэктара Шапель Н.С. азнаёміла прысутных з асноўнымі сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі і мерапрыемствамі за 11 месяцаў 2021 года.

Загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Ушанава В.І. закранула пытанні вядзення ўліковых форм бібліятэчнага фонда і спісання літаратуры.         

З прыярытэтнымі накірункамі планавання работы на 2022 год і асноўнымі рэкамендацыямі па складанню гадавых планаў азнаёміла калег загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цярэшка А.І.

Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шалястовіч В.В. нагадала аб знамянальных і памятных датах 2022 года, зрабіла агляд календароў на наступны год, а на практычнай частцы правяла з прысутнымі майстар-клас па рабоце ў анлайн-сэрвісе “Canva”.