11 снежня ў Ізабелінскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах для дзяцей “Чароўная карусель” прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.

У гэты дзень прайшла літаратурная віктарына “І не знікаць паэтам вечна”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў клуба з жыццём і творчым шляхам беларускага паэта. Увазе ўдзельнікаў клуба былі прапанаваны цікавыя фотаздымкі і тэматычная прэзентацыя.

На мерапрыемстве гучалі вершы паэта ў выкананні дзяцей. Цікава было паслухаць адказы прысутных і на пытанні віктарыны. Гэта яшчэ больш абудзіла цікавасць да творчасці паэта. Такія мерапрыемствы дапамагаюць нам дакрануцца да культуры роднага краю, даведацца больш аб жыцці выдатных суайчыннікаў, а таксама паглядзець на нашу гісторыю з іншага боку, захапіцца прагажосцю і багаццем роднай мовы.