4 студзеня ў Рупейкаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Падарожжа па калядных святах”.

Каляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Першы дзень калядаў — дзень,   у які даўжыня светавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння.

         На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з вуснай народнай творчасцю, а менавіта з каляднымі святамі. Дзеці даведаліся як нашы продкі ад галоўнай стравы калядаў — куцці, узялі назву пра тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася “посная куцця”. Другая куцця, “тоўстая”, “багатая”, “шчодрая” — ладзілася праз тыдзень. Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень і называлася “вадзяная”. Бібліятэкар паведаміла пра адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці — пра “калядаванне”.