КНІГА ЛІСТАПАДА

Уладзімір Караткевіч

"Каласы пад сярпом тваім"

26 лістапада 2025 года спаўняецца 95 год з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, драматурга, празаіка, акцёра, рэжысёра, паэта і перакладчыка, мастацтвазнаўца і гісторыка – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Уладзімір Караткевіч – адна са знакавых і ключавых фігур беларускай літаратуры.

Самай фундаментальнай працай яго жыцця з’яўляецца раман “Каласы пад сярпом тваім”. Кніга пераведзена на рускую мову, а яшчэ выдана ў Беларусі шрыфтам Брайля. Твор гістарычны, дакладны, псіхалагічны, а галоўнае – патрыятычны. Аўтар апісвае прыроду Дняпра, быт простых людзей і любоў да Радзімы.

Унікальнае выданне, якое абавязкова патрэбна прачытаць.

 

 

За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75