КНИГА ФЕВРАЛЯ


У. Федасеенка
«Віхры на скрыжаваннях»

Для Беларусi сёлетні год – асаблiвы. У 2024 годзе спаўняецца 80 год з дня вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная, святая. Нягледзячы на аддаленасць часу, цiкавасць да падзей вайны не змяншаецца.

Мы прапануем вашай увазе кнігу Уладзіміра Федасеенкі “Віхры на скрыжаваннях”, у якую ўвайшлі тры раманы: “Дубовая Града”, “Віхры на скрыжаваннях” і “Пасля смерчу”.

Уладзімір Федасеенка піша пра вайну не з пачутага. Аўтар сам быў партызанам-падрыўніком, многа бачыў, многа зведаў, многа перажыў.

Героі яго раманаў – юнакі і дзяўчаты – удзельнічаюць у баях, любяць, ім знаёма горыч паражэнняў і радасць перамог.

Гэта кніга аб жыцці моладзі, вучобе, працы, каханні ў толькі што вызваленым ад акупантаў горадзе на Сожы.

За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75