Чарговае паседжанне клуба “Патрыёт”, якое адбылося 12 чэрвеня, было прымеркавана беларускім гульням “Гуляем у старыну”. У большасці выпадкаў беларускія народныя гульні з’яляюцца фізічнымі, ёсць гульні-карагоды са спалучэннем мелодыі, слоў, рухаў, што садзейнічае выхаванню цікавасці да беларускай народнай творчасці, да роднай мовы. Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

         Каб выклікаць большую цікавасць да мерапрыемства, вядучыя былі апрануты ў беларускае адзенне, што унесла нейкі каларыт. Гульня “Сляпы музыкант” накіравана на развіцце ўвагі на слых, памяць , мысленне, фантазію. Музыкант, з завязанымі вачыма павінен вызначыць удзельніка,   які змяніў свой голас, калі ен адгадвае хто гэта, то удзельнік займае месца музыканта. Гульня “У сяло” пазнаеміла з назвамі беларускіх весак, а менавіта нашай мясцовасці. Гаспадар  кожнаму ўдзельніку дае назвы мястэчка і калі паштальён называў пэўную назву, то ігрок з такой назвай замяняў паштальёна. Так пры дапамозе гульні ўдзельнікі пазнаёміліся, а хтосьць і ўспомніў назвы беларускіх вёсак. Кнігі серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” зацікавілі ўдзельнікаў інфармацыяй аб асаблівасцях жыцця ў вёсцы ў мінулым, гісторыяй паходжання асобных свят і святочных дзён, якія найчасцей адзначаюцца беларусамі. З добрым настроям  удзельнікі пакінулі залу бібліятэкі.