Нам не забыць ні хат, ні нават траў,

Што супастатам спалены, стаптаны,

Благаславенне тым, хто ў бітве паў

За край, што для жыцця адваяваны

                                            А. Астрэйка

Боль беларускай зямлі не можа быць забыты, памяць аб ахвярах і героях вайны будзе жыць у стагоддзях.

22 чэрвеня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшоў урок-напамін “Памяць і боль беларускай зямлі” прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прысутныя разгледзелі рэдкія гістарычныя факты пра Вялікую Айчынную вайну, якія рэдка згадваюцца ў звыклых крыніцах.

Бібліятэкар расказала дзецям пра жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, здзейсненымі імі за калючым дротам лагераў смерці, у населеных пунктах нашай краіны.

Любоў да Радзімы і гордасць за сваю краіну, захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа – гэта тое, што павінна выхоўвацца ў дзяцей з самага маленства.