Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята ўсіх беларусаў, якое сімвалічна адзначаецца 3 ліпеня. Гэта асаблівая дата, якая знаходзіць водгук у душы кожнага. У гэты дзень адны ўспамінаюць подзвігі герояў, якія адстаялі нашу незалежнасць, іншыя разважаюць пра тое, што адбываецца сёння і пра будучыню. Гэта час задумацца аб гістарычным шляху нашага народа, аб яго сімвалах і каштоўнасцях.

Ва ўсіх кутках Беларусі прайшлі святочныя мерапрыемствы. Не засталася ўбаку і ДУК "Ваўкавыская раённая бібліятэка" і па ўжо добрай традыцыі, увазе жыхароў і гасцей горада прадставіла інтэрактыўна-бібліятэчную пляцоўку з кніжнай экспазіцыяй "Гэта ўсё Беларусь, гэта спадчына наша".

На гарадской плошчы, пад адкрытым небам, супрацоўнікамі раённай бібліятэкі рознаўзроставай публіцы былі прапанаваны разнастайныя забавы: аквагрым, зона сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў, латарэя, гульнятэка, фотазона, крэатыўная выстава «Букфолдынг» – мастацтва складання кніжных старонак у разнастайныя фігуры.

Усе жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у бібліятэчнай акцыі «Моладзевая BOOK-сімпатыя», падзяліўшыся з іншымі сваёй любімай кнігай, напісаўшы аўтара і назву твора на стылізаваных выявах кніжных вокладак.