Кожны год у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна “Сімвалы маёй Дзяржавы”, удзельнікамі якой сталі вучні 8 класа СШ №5.

Занятак спрыяў развіццю ў вучняў пазнавальнага інтарэсу, пашырэнню кругагляду ў галіне дзяржаўнай сімволікі; актуалізацыі ведаў дзяцей пра гісторыю стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь; выхаванню ў школьнікаў паважлівых і беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны.

Вучні адрознівалі беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін; замацавалі свае веды аб значэнні кожнага сімвала на Дзяржаўным гербе; паглядзелі відэаролік аб цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. На працягу занятку ў выкананні вучняў прагучалі вершы: Ю. Свіркі “Твая Беларусь”, Я. Коласа “Мой родны кут”, У. Карызны “Беларусь мая, родны край”, Н. Гілевіча “Я – Беларус”, Б. Спрынчана “Герб державы Белорусской”. Замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “У краіне “Сімволіка”.

Безумоўна, усе прысутныя пагадзіліся, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а беларусы ніколі не забывалі пра свой сцяг і герб, якія сімвалізуюць жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню. Герб, сцяг і гімн – яны як пашпартныя дадзеныя нашай Радзімы, а значыць, і іх гісторыі.