Перыядычныя выданні (газеты і часопісы) – важная састаўная частка фонду любой бібліятэкі. Іх адрозненне ад кніг – неперыядычных выданняў – адлюстроўваецца ў самой назве: перыядычныя – значыць, выходзячыя рэгулярна, у пэўны перыяд, прамежак часу – штодзённа, штотыднёва, штомесячна. Гэта значыць, асаблівасць перыёдыкі ў яе аператыўнасці, у тым, што на яе старонках адлюстроўваецца сучаснае жыццё, самая актуальная інфармацыя, усе галоўныя падзеі, што адбываюцца ў рэспубліцы і ў свеце. Гэта дазваляе найбольш поўна задаволіць інфармацыйныя патрэбы чытачоў, так як часта здараецца, што па некаторых важных, актуальных пытаннях і праблемах кніжных публікацый проста няма і патрэбную інфармацыю можна знайсці толькі ў перыёдыцы.
Даны зводны паказальнік змяшчае пералік газет і часопісаў, якія атрымліваюць бібліятэкі горада і раёна ў IV квартале 2026 г.: спачатку газеты (беларускія выданні), затым часопісы. Матэрыял размяшчаецца ў алфавітным парадку.
У канцы паказальніка змешчаны абрэвіятуры назваў бібліятэк.
ГЛЯДЗЕЦЬ







