"Каласы пад сярпом тваім"

Уладзімір Караткевіч – адна са знакавых і ключавых фігур беларускай літаратуры.
Самай фундаментальнай працай яго жыцця з’яўляецца раман “Каласы пад сярпом тваім”. Кніга пераведзена на рускую мову, а яшчэ выдана ў Беларусі шрыфтам Брайля. Твор гістарычны, дакладны, псіхалагічны, а галоўнае – патрыятычны. Аўтар апісвае прыроду Дняпра, быт простых людзей і любоў да Радзімы.
Унікальнае выданне, якое абавязкова патрэбна прачытаць.
За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75