5 верасня ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр  нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылася краязнаўчая вандроўка “Наша малая радзіма” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына”.

Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокакў, без роду.

На мерапрыемстве ўдзельнікі клуба даведаліся пра гістарычныя назвы мясцовых вёсак, пра тое, што вёскі – сапраўдныя сведкі многіх гістарычных падзей. Дзеці адказвалі на пытанні, успаміналі прыказкі і прымаўкі, прагледзелі тэматычную прэзентацыю.