Дзень беларускага пісьменства з 1994 года традыцыйна адзначаецца ў нашай рэспубліцы ў першую нядзелю верасня. За гісторыю свайго існавання ён стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам.

У філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” штогод ладзяцца мерапрыемствы да гэтай падзеі. Сёлета 3 верасня напярэдадні свята прайсціся сцяжынкамі беларускага пісьменства змаглі вучні 2-3 класа падчас гістарычнага экскурсу “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”.

На кніжнай выставе “На мове сэрцу зразумелай” была прадстаўлена літаратура аб жыцці і дзейнасці славутых беларускіх асветнікаў і лепшыя ўзоры нацыянальнай мастацкай літаратуры.

Удзельнікі сустрэчы змаглі дакрануцца да велічнага роднага слова, адчуць яго глыбіню, зразумець, які скарб мы маем, прыняўшы ўдзел у моўнай гульні “Жывое слова”, сапраўднымі друкарамі адчулі сябе ў конкурсе “Хітрыя літары”, а ў квіз-гульні “Мудрасць народа” паказалі добрае веданне беларускіх казак.

Каб ніколі не знікаў цуд прыгожага пісьменства, бібліятэкар заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства вывучаць, любіць, шанаваць родную мову і кнігу.