17 ліпеня свой юбілейны дзень нараджэння адзначае Людміла Кебіч – вядомая беларуская паэтэса, празаік і перакладчыца. З гэтай нагоды ў філіяле «Воўпаўская сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны партрэт «Паэтэса Прынямоння».

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніцы. Яе творчасць вылучаецца лірызмам, глыбокім роздумам пра жыццё, лёс жанчыны, каханне, прыроду і малую радзіму.

Творчасць Людмілы Кебіч пакідае светлы след у беларускай літаратуры, вучыць шанаваць мінулае і любіць сваю зямлю.