Як важна чытаць кнігі, а асабліва кнігі на роднай мове! Менавіта родная беларуская мова можа даць чытачу сваё адметнае ўспрыманне свету, свой каларыт і фарбы жыцця.

5 мая ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё!” бібліятэкар філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка” правяла бібліятэчную акцыю “Чытаем беларускіх аўтараў: на роднай мове я чытаю”.

Бібліятэкарам была падрыхтавана кніжная выстава з творамі беларускіх класікаў і сучасных дзіцячых пісьменнікаў, але сапраўдны інтарэс у чытачоў выклікалі вядомыя ўсім беларускія казкі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі беларускіх аўтараў. Чыталі ўслых кнігі М. Пазнякова “Мая цудоўная Радзіма ”, У. Мазго “Пеўнік-спеўнік”, А. Шчарбакова “Казкі з чароўнай скарбонкі”, шмат цікавага знайшлі на стронках кніг з серыі “Самыя, самыя”.

Таксама дзецям прапаноўвалася паразважаць над прыказкамі і прымаўкамі. Акцыя дала магчымасць яшчэ раз адчуць смак роднай мовы. Дзеці ўзялі кнігі для чытання дома.