Круглы стол “Поспехі. Праблемы. Перспектывы. Вынікі работы за 2025 год” адбыўся 26 лютага на базе раённай бібліятэкі.

Напачатку пасяджэння дырэктар Ланіна Л.М. зрабіла аналіз дзейнасці ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” за 2025 год. Вызначыла асноўныя задачы на перспектыву.
Аб рабоце прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама БПРКІСТ за 2025 год дала справаздачу старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама Габрыельчык В.С. Былі падведзены вынікі, зацверджаны каштарыс на 2026 год, агучаны прапановы па арганізацыі турыстычнай паездкі.
Аб выніках работы пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” за 2025 год расказала Журава А.І., загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, старшыня пярвічнай арганізацыі.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. азнаёміла прысутных з метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі мерапрыемстваў у 2026 г. у рамках Года беларускай жанчыны.
Бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. расказала аб раённым конкурсе «Спадчына на далоні» па папулярызацыі мясцовых асаблівасцей, азнаёміла з Інструкцыяй.
