21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.

20 лютага на лінгвістычны практыкум “І льецца мілагучнае слова, родная беларуская мова” ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” былі запрошаны вучні 5 “Г” класа гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята, гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, з дзеячамі, якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства.
Далей вучні адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі словы на беларускую мову, прымалі актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах: “Крылатая паштоўка”, “Скорагаворкі”, “Загадкі ў зартах” і інш. Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным.
