Штогод, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 20 лютага бібліятэкар філіяла «Шылавіцкая сельская бібліятэка” правяла для выхаванцаў ДУА “Шылавіцкі яслі-сад” бібліяквіз “Таямніцы беларускіх слоў”.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра паходжанне свята, яго значэнне. Маленькія ўдзельнікі пазнаёміліся з традыцыямі і культурай роднай мовы.

Дзеці з задавальненнем слухалі вясёлыя вершы на беларускай мове, удзельнічалі ў гульне-конкурсе на веданне нашай мовы, разгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Лепшы знаўца казак”, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы. Выхаванцы слухалі беларускія народныя казкі, актыўна гулялі ў беларускія народныя гульні “Ручаёк”, “Вілюшкі”, “Ходзіць ліска ля ваконца”, “Вартаўнік”, “Кот і мышы”.

Мерапрыемства было яркім і запамінальным!