5 ліпеня юбілейны дзень нараджэння адзначае Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, празаік, літаратурны крытык, журналіст. Да гэтай даты ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна знаёмства “Позіркам сэрца Людмілы Рублеўскай”.

Бібліятэкар пазнаёміла з казачным светам герояў кніг аўтара, з біяграфіяй пісьменніцы. А напрыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны.