Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварыла талент і працавітасць продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Цікавасць да гэтага прадмета абумоўлена не толькі яго прыгажосцю, але і цеснымі сувязямі з абрадавым жыццём народа.
Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важных этапах жыццёвага шляху чалавека.
17 мая ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная гадзіна “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага гуртка “Чароўная карусель”.
Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю беларускага арнаменту і ручніка, а таксама пазнаёміла з кнігамі на дадзеную тэму. З велізарным задавальненнем вучні слухалі, актыўна адказвалі і задавалі пытанні.