“На працягу свайго жыцця я перабраў шмат прафесій,
і з усіх найбольшае задавальненне мне дае пісанне.
Яно мяне захапіла цалкам.
Пісанне стала маім лёсам, я знайшоў спосаб,
як быць найбольш карысным людзям.
Я спазнаў шчасце, я ведаю, як мне жыць!”
А.Карпюк “Мая Джамалунгма”
22 сакавіка ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшло чарговае паседжанне клуба “Чароўная карусель”. Літаратурная гадзіна “Аляксей Карпюк: хто ён такі і чаму пра яго памятаюць” была прымеркавана да юбілею паэта.
Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Аляксея Карпюка, пазнаёміла з выданнямі, якія маюцца ў бібліятэцы.