Карагодам, конкурсамі і спаборніцтвамі адзначылі масленічны тыдзень члены клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка”, прыняўшы ўдзел у фальклорных замалёўках “А сёння ў нас Масленіца”.
Гаспадыня расказала пра гісторыю святкавання Масленіцы, яе традыцыях. Дзеці з задавальненнем паказалі свой спрыт у займальных конкурсах і народных масленічных забавах, а яны розныя ў кожны дзень тыдня: “павіталі” вясну прамаўкамі, “плялі” косы, каб вырас добры ўраджай, “пяклі” і “астужалі” бліны, прыбіралі ў пакоі, каб госці бачылі якія яны здатныя гаспадары.
Вясёлы святочны настрой панаваў на працягу ўсяго свята.