“Ніякае багацце людзей

не бывае даражэйшым

за родную мову”

Якуб Колас

 

З такіх слоў у філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” пачаўся інтэлектуальны турнір “Сяброўка – Родная мова”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мова – наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным, чаму 21 лютага лічыцца Днем роднай мовы, на прыкладзе літаратурных твораў адчулі на колькі беларуская мова – чыстая, шчырая і непаўторная.

У ходзе самога інтэлектуальнага турніра ўдзельнікі аб’ядналіся і разам прайшлі такія туры, як “Народныя прыкметы”, “Словы-хітруны”, “У свеце казак”. З вялікім задавальненнем адгадалі загадкі-жарты, чыталі вершы і нават паспрабавалі вымаўляць беларускія скорагаворкі на хуткасць.

Мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас, паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы, а  суправаджаўся турнір выставай новых кніг, паступіўшых у фонд бібліятэкі.