Круглы стол “Вынікі дзейнасці бібліятэк за 2024 год: новыя ідэі і магчымасці” адбыўся 21 лютага на базе раённай бібліятэкі.

Напачатку пасяджэння дырэктар Ланіна Л.М. зрабіла аналіз дзейнасці ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” за 2024 год. Вызначыла асноўныя задачы на перспектыву.

Аб рабоце прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама БПРКІСТ за 2024 год дала справаздачу старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама Юшко Р.Г. Былі падведзены вынікі, зацверджаны каштарыс на 2025 год. Абмяркоўваліся пытанні сацыяльнай падтрымкі супрацоўнікаў. Былі агучаны прапановы па арганізацыі турыстычнай паездкі.

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. азнаёміла прысутных з бібліятэчнымі праектамі на 2025 год. Паведаміла аб правядзенні ў бібліятэках тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня праваслаўнай кнігі і правяла агляд кніжнай выставы духоўнай літаратуры «Книжный мир православия».

Бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. падрабязна расказала аб раённых конкурсах: «Говорим о Победе» на лепшае сацыякультурнае мерапрыемства да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, папулярызацыю літаратуры патрыятычнай тэматыкі і «Городу посвящается…» на лепшае відэавіншаванне да 1020-годдзя з часу ўтварэння г. Ваўкавыска, азнаёміла з Інструкцыямі.